Рыхтуем новы дызайн «Лёгкай мовы» на 2023 год
Просмотреть русскую версию описания
Мова... Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
А. Грачанікаў
Нам блізкія словы лягчэй зразумець.
На іх і трымаецца родная мова —
Таму беражыце яе кожнае слова!
С. Чыгрын
Сталыя людзі да сённяшніх дзён захавалі традыцыю ў першыя дні студзеня пачынаць новы адрыўны каляндар. Адарваўшы лісток, можна даведацца пра дзень і месяц, узыход і заход сонца, новы рэцэпт, успомніць дзень нараджэння славутых, запомніць цытату, каб бліснуць пры выпадку... У рэшце рэшт, календаром можна ўпрыгожыць сцяну і з новага дня пачаць новае жыццё.
Да канца 19 ст. календары былі прадметам раскошы: дарагія, яны ўпрыгожвалі пакоі. Але ў 1886 годзе кнігавыдавец Сыцін, працуючы над чарговым календаром, раптам зразумеў: патрэбны капеечны, даступны простаму чалавеку каляндар. І гэта быў аглушальны поспех: у першым жа накладзе было прададзена 7 мільёнаў асобнікаў. Неверагодная па тым часе лічба!
Каляндар стаў простым і блізкім. Звычайныя людзі рэдка куплялі кнігі, але заўсёды з цікаўнасцю прачытвалі кожны лісток календара. Асветніцкая здольнасць календароў была каласальнай. Ён навучаў, забаўляў, настаўляў, падказваў: карысная парада, байка, біяграфія, гісторыя, свята, лекавая расліна, рэцэпт стравы… Зразумела, запомніць усё немагчыма. Але з усяго гэтага складвалася карціна цэлага свету, дзе кожная падзея мела свой тэрмін, а кожны дзень — сэнс і прызначэнне.
Сёння сваю прамую функцыю — даведацца дату і дзень тыдня — каляндар страціў. Але значэнне календара, як аказалася, зусім не ў гэтым — у тым, каб напоўніць сэнсам кожны з кароткіх і так хутка пралятаючых дзён.
Сам адрыўны каляндар застаецца амаль такім жа, якім і быў задуманы калісьці, 137 гадоў таму назад! Нягледзячы на гэта, ён карыстаецца асаблівай папулярнасцю, бо ёсць у ім нешта магічнае, чароўнае: мы яшчэ не пражылі гэтых дзён, а яны тут — прама перад намі, мільгаюць, нібыта ў калейдаскопе…
Вось і нашай друкарні «Данарыт» @donarit сумесна з Яўгеніяй Дудзянковай @lohkaja_mova удалося стварыць сапраўдны цуд — каляндар-слоўнічак «Лёгкая мова». Зроблены ён з густам, прыгожа і ад душы. Гэта 365-дзённае захапляльнае падарожжа ў забыты таямнічы свет родных слоў: кожная старонка — яркая ілюстрацыя, беларускае слова, ці прымаўка, ці прыказка, ці фразеалагізм, ці цытата вядомага беларуса, іх пераклад на рускую мову і прыклад выкарыстання з мастацкай літаратуры.
Як і 100 гадоў таму, наш каляндар — годнае упрыгожанне інтэр'ера: яго можна зручна павесіць на сцяну ці выкарыстаць у якасці настольнага варыянта (цвёрдая вокладка лёгка трансфармуецца ў падстаўку). А яшчэ разам з календаром, спакаваным ў індывідуальную падарункавую скрынку, маюцца два магніцікі для мацавання ўпадабаных старонак на халадзільнік.
Сёння каляндар «Лёгкая мова» — вельмі папулярны. І нездарма! Ён стаў выдатным падарункам родным і блізкім, партнёрам і супрацоўнікам на Новы год! Светлы і акрыляльны, цікавы і рознакаляровы, ён дарыў і будзе дарыць настрой і натхненне аж цэлых 365 дзён! Пазітыўная карцінка і душэўны выраз на кожнай старонцы дадаюць матывацыю і яркія эмоцыі. Наш каляндар вельмі зручны ва ўжыванні: 365 лістоў мелаванай паперы, прыемнай навобмацак, з перфарацыяй для лёгкага адрыву.
Замовіць каляндарык «Лёгкая мова» на 2023 год можна ўжо зараз у друкарні «Данарыт» ці заходзьце да нас у госці на вул. Кастрычніцкую, 25 – будзем рады пазнаёміцца і пагутарыць.